Пётр Вікенцьевіч Садоўскі
Пётр Садоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Вячаслаў Кебіч, Міхаіл Чыгір | ||||||
Пераемнік | Пётр Бяляеў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 2 лютага 1941 (83 гады) | ||||||
Партыя | Беларускі рух | ||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук | ||||||
Дзейнасць | мовазнаўства[1], палітыка[1] і дыпламатыя[1] | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Пётр Вікенцьевіч Садоўскі, вядомы як Пётра Садоўскі (нар. 2 лютага 1941) [2] — беларускі мовазнавец, палітык і дыпламат. Кандыдат філалагічных навук.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1953—1959 гадах вучыўся ў Мінскім сувораўскім вучылішчы. Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў. Валодае нямецкай, англійскай, іспанскай і французскай мовамі.
Быў членам Прэзідыума і старшынёй камісіі ў замежных справах Вярхоўнага Савета БССР і Рэспублікі Беларусь 12-га склікання[3]. У часы парламенцкай дзейнасці быў членам фракцыі Беларускага народнага фронта.
3 чэрвеня 1992 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія[4]; адстаўлены быў 28 кастрычніка 1994 года [5].
Пасля адстаўкі займаецца грамадскай і палітычнай дзейнасцю ў Беларусі. Да 2009 г. быў членам сойму Партыі БНФ[6]. Аўтар кнігі ўспамінаў «Мой шыбалет» (2008).
Удзельнічаў у акцыях супраць інтэграцыі з Расіяй, якія адбываліся ў Мінску ў снежні 2019 года. Выканаў патрыятычнаю песню на словы Янкі Купалы «А ў бары-бары тры дарожанькі», якую ён спяваў, будучы дэпутатам Вярхоўнага Савета, на плошчы Незалежнасці 25 жніўня 1991 года. Цэнтральным судом Мінска ў рамках адміністрацыйнага працэсу быў прысуджаны да штрафу[7].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[8].
Зноскі
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Пётра Садоўскі. Мы былі гістарычна шчаслівыя… // Arche, 12 студзеня 2009
- ↑ Пётра Садоўскі: «Была агульная атмасфера чакання вялікіх пераменаў і шчасця…» Архівавана 3 чэрвеня 2009. // Хартыя’97
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 3 июня 1992 г. № 1700-XII «О назначении Садовского П. В. Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Федеративной Республике Германия и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла» Архівавана 1 чэрвеня 2012. (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 28 ноября 1994 г. № 219 «Об освобождении П. В. Садовского от обязанностей Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Федеративной Республике Германии» Архівавана 27 мая 2012. (руск.)
- ↑ Галіна Абакунчык: Сойм Партыі БНФ без Баршчэўскага і Садоўскага . Радыё Свабода (7 верасня 2009).
- ↑ «У мяне не сярэдняя адукацыя, я кандыдат навук!» Як судзілі пасла Пятра Садоўскага . Наша Ніва.
- ↑ Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100 . Радыё Свабода.
- Нарадзіліся 2 лютага
- Нарадзіліся ў 1941 годзе
- Выпускнікі Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
- Кандыдаты філалагічных навук
- Выкладчыкі Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа
- Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
- Асобы
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
- Паслы Беларусі ў Германіі
- Мовазнаўцы Беларусі
- Члены Партыі БНФ